Беларуская Служба

Зафіксаваныя «істотныя змены» у нацыянальным і моўным складзе Польшчы

24.04.2023 17:17
Новыя дадзеныя перапісу насельніцтва Польшчы з 2021 года выявілі значныя змены ў этнічным і моўным складзе краіны.
Ілюстрацыйны здымакImage by Brian Merrill from Pixabay/CC0

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць пра значны рост колькасці грамадзян Англіі, ЗША, Італіі ды Ірландыі, якія жывуць у Польшчы.
У перыяд з 2011 па 2021 год колькасць людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як англічане ці ірландцы, павялічылася ў пяць разоў. Англічан - з больш чым 10 000 да амаль 49 000, у той час як колькасць ірландцаў вырасла з прыкладна 2 000 да 10 000.
Вышэйпаказаная тэндэнцыя таксама заўважаецца ў мове, таму што англійская, з больш чым 704,000 карыстальнікаў, абагнала сілезскую як найбольш распаўсюджаную мову пасля польскай. У 2011 годзе англамоўных было амаль у сем разоў менш.
Колькасць рускамоўных і ўкраінскамоўных таксама павялічылася, магчыма, у выніку іміграцыі з Украіны.
На думку экспертаў, гэта можа адлюстроўваць рост міграцыі ў Польшчу з Заходняй і Паўднёвай Еўропы ў апошнія гады.

Даследаванне таксама паказала, што сярод 38 мільёнаў жыхароў Польшчы 97,6%  назвалі польскасць сваёй першай ці другой ідэнтычнасцю. Каля 1,3 мільёна чалавек дэкларавалі іншую нацыянальнасць або этнічную прыналежнасць.

Колькасць яўрэяў павялічылася больш чым удвая, але надалей яна значна меншая ў параўнанні з той колькасцю яўрэяў, якія жылі ў Польшчы перад Другой сусветнай вайной.

Немцы засталіся трэцяй па колькасці этнічнай групай у краіне, у той час як колькасць украінцаў павялічылася да 79 000 чалавек, прыкладна на 30 000 у параўнанні з папярэднімі  гадамі, без уліку ўкраінскіх ваенных уцекачоў.

ПР/юл